Легенда Соннай Лагчыны. Вашынгтон Ірвінг
Пераклад на беларускую мову Андрэя Дубовіка
Мяккая вокладка, 112 с.
У кнігу ўвайшлі тры містычныя апавяданні: “Легенда Соннай Лагчыны”, “Рып Ван Вінкль” і “Жаніх-здань”. Вашынгтон Ірвінг умее скрозь добрую ўсмешку расказваць гісторыі, ад якіх кроў магла б застыгнуць у жылах, вазьміся за яе чалавек, які хоча вас напалохаць. Але гэты аўтар не хоча вас палохаць, вам утульна і бяспечна ў яго кампаніі. Разам з ім вы пасмяецеся над жыццём і здарэннямі і закрыеце кніжку з прыемным паслясмакам раскрытай таямніцы і хэпі-энду.⁸
💥 У партнёрстве з «Кніжным возам» выйшла аўдыёверсія кніжкі! Будзе таямніча, загадкава і страшна атмасферна 😉
🎧 На «Кніжным возе» ўжо цяпер вы можаце паслухаць толькі адну з гісторый. Аўдыёкніга цалкам даступная на буйных пляцоўках за невялікую плату.